ды я не пра тое, а якая розьніца?

Sep 19, 2009 01:41

восеньню думкі абрыўкамі, кавалачкамі мінулай вясны.

восеньню думкі ад сьвета адарваныя, сівыя,блёклыя, але моцныя і настойлівыя, і ў каторы раз ужо перадумваеш здаецца ўжо асаэнсаванае і прынятае.. лежачы на канапе невядома які запар верасьнеўскі адвячорак і ў столь белую гледзячы - добра мне!

і хачацца каб восень была восеньню, каб дом быў домам, каб цяперашняе было цяперашніх без умоў, а не прыступкай для будучага well beeing. каб кожны дзень меў вартасьць, нават калі і кажа розум, што зноў ты правалялася як гародніна бессэнсоўна. яно ёсьць.

седзячы на вакне, ногі на вулку зьвесіўшы, штовечар фатаграфаваць закаты і зразумець урэшце рэшт, што ў кожнага сваё неба. маё неба - in flames, палымянае і шчырае глядзіць на мяне і вымагае .. бяздзейнасьці.

часта перад сном да мяне прыходзяць прывіды былых самых улюбёных сяброў падлеткавага ўзросту - часу, калі размаўлялася, як віно лілося. і яны пытаюць у мяне, ды не - я праз іх вусны сама ў сябе пытаюся "а ці знайшла ты сваё каханьне?" не, я яшчэ неват не вызначылася дзе шукаць яго, калі і патрэба ёсьць - сярод людзей, ці - не, шукаць мо ў самой сабе неабходна? я зазірала ў вочы людскія, але там была не я, я не знайшла каханьне ў табе, бо ты, як быць мае, апынуўся менавіта сабой. і не знайду нідзе і ніколі, калі буду працягваць шукаць. знадворку.

час зьбіраць камяні, час суцішыць словы, восень - проста выпадковасьць,каб рабіць тое, што падабаецца. час знайсьці ўнутры пустку і запоўніць сабой, а не вамі. са мною ўсе мае чалавечыя ўзаемадакрананьні, са мной вы, кожны асобны,адметны, і неспазнаны сусьвет.

восеньскія думачкі-асэнсаваньні!.. цёпла ад вас, горка-салодкіх, цёпла на самоце, вадаспады.. віруюць.. словы маюць каштоўнасьць.. непрамоўленыя словы.

"панихида по апрелю состоялась в сентябре,
плакали трамваи на изгибах рельсов.."

выкрунтасы сьвядомасьці, жыцьцё, гутаркі з сабой

Previous post Next post
Up