May 12, 2009 03:05
учора на вязынцы на рэчцы пашпарт знайшлі) на дарозе валяўся, небарака, і належаў чэлу з мінска.
а сёння не ведаю навошта чалавек шчаслівы з пашпартам у кішэні, а я - з 10 тысячамі бел рублёў. сам даў)
а я ведаю гэтага чалавека. па тэлефоне пазнала, ў архівах папяровай кніжкі цікавасьці дзеля пакапаўшыся, і па кантактаўскай адрэсе. ён калісьці на алейцы тусіў, калі і я - у 2004-2005. шмат не памятаю, толькі і засталося ў памяці што нікнэйм і доўгавалосае аблічча - не камунікавалі. пры сустрэчы - хвіліннай - гэта быў ужо шкаааф)
час тады быў такі - многа ледзь знаёмых знаёмых, і бесклапотнае несудакрананьне. зараз канешне ад такога можна было б воўкам выць.
дзіўна. людзі, аказваецца, калі перастаеш тусіць, аказваецца нікуды не зьнікаюць - яны проста жывуць у сваім асяродку сваім жыцьцём..
пух, ні пуха табе!
не губляйце дакументы)
а так вязынка - гэта крута. калі ад станцыі км на 3-4 адысьціся - во мясьціны! і подыхі сонца саламянай травы, і вады казытаньне босых, як сэрца, ног..
выпадкі,
жыцьцё,
the times they are changing