***

Feb 20, 2008 01:42

Навошта час неспадзеўна сьціснуўся
да памераў чорнай дыры?
Гадзінная стрэлка адзначаецца ля лічбы 12
кожныя тры секунды.
Крокамі, словамі, чэргамі, позіркамі і ЛЫЖКАМІ
мы з’ядаем мінулае.
Мы прыдумалі памяць,
каб пазбавіцца ад наступстваў сённяшняга дню.
І прымусовы склероз,
каб пазбавіцца ад памяці.
На рабочым стале - элемент “корзина.”
Аптымістычны, зрэшты, элемент “корзина”..
Сэрцы не падтрымліваюць закону гравітацыі
І маніфестуюць у паветры.

настрой

Previous post Next post
Up