Feb 01, 2009 02:42
усё жыцьцё - броўнаўскі рух сутыкненьня, духовага судакрананьня зь іншымі чалавечымі постацямі.. адных ты вядзеш за сабой, другія захапляюць цябе ўласным прыкладам, паказваюць новыя аспекты існаваньня. і наўрад ці можна іх горшымі альбо лепшымі абзываць. калі патрэба зьнікае, то, увабраўшы ўсё яму патрэбнае, чалавек што быў на хвасьце зьнікае, а той хто быў "правадыром" таксама адчувае, што час пакінуць, і новых і новых людзей высылае нам лёс, новых неасэнсаваных "вучняў," і новых неасэнсаваных "правадыроў"..
а што ў гэтым гармідары - шлях уласны?.. здагадваюся - выбраць потрэбную пасьлядоўнасьць. выбраць - гэта імкненьне, гэта жаданьне, гэта інтуітыўна. гэта поглядам назад робіцца зразумелым. гэта нельга запланаваць.
а яшчэ гэта няпраўда. альбо тое, што "шляхі разам" кароткія - гэта нармалёва?
не, людзі могуць падтрымліваць кантакты (*здароў як справы?*) фармальна і найдалей, але момант узаемадачыненьня - мінуў. і кожны на іншых шляхах лётае, можна хіба крылом памахаць.
рух, зьмены - гэта жыцьцёва.
хм. нешта ня так.
апд. не хачу больш "мінулага"
апд2: проста жывеш, а скрозь цябе праходзяць розныя людзі, пакідаюць свой сьлед, а потым зьнікаюць у кругазвароце людзей. і шлях кожнага складаецца з сумесна пройдзеных шляхоў.
а так, проста сьмеласьці не хапае прызнаць, што трэба падзякаваць і ісьці далей, што гэта добра што "не чапляцца." прызнаць-та адное, а ўспрыняць НЕ негатыўна? .. ы
выкрунтасы сьвядомасьці,
жыцьцё,
гутаркі з сабой