Jan 18, 2009 19:48
літарным кодам стосы літаратуры, напрамкі і пісьменнікі, погляды на жыцьцё. Зьмяшай іх усе як дзядзька Бероўз, і больш чым ён; агуч адначасова ўсе ноты, без сістэмы і пасьлядоўнасьці, зьвер'яцелы музыка, зьмяшай усе фарбы сусьвету на адным лісьце - і атрымаеш шэры арганізм, што рухацца не спыняецца, словы - урыўкамі, думкі - без канкрэтыкі, гучнасьць музыкі прамысловага пекла, пошук напрамку, але меў рацыю той чалавек хто сказаў што сама істотна знайсьці кропку апоры, маючы на увазе што сусьвет як перавярнуць так і спазнаць нельга..
і усё роўна кожны цягне сваю нітку, азірнешся назад - а яе, тваю нізку дзён, ужо паглынуў жорсткі атракцыён часу і чужых, мегаістотных дзён, у якіх ты - толькі фрагмент.
і усё роўна кожны працягвае ствараць - выкалупваць з масы асобнае, каб потым нарадзіць сваю пасьлядоўнасьць сімвалаў і дадаць да ўсеагульнай кашы сваю лыжку. мы нанова перапрацоўваем тое што ўжо ёсьць, і толькі застаецца спадзявацца, што працэс творчай пераапрацоўкі адрозьніваецца ад нятворчага спажываньня матэрыяльных рэчываў, што ствараеш ты не г***о, а сваё жыцьцё, пад сваім сонцам, са сваёй радасьцю, са сваёй толькі-сабе-патрэбнасьцю.
а яшчэ ёсьць права выбіраць, што надае аптымістычнасьці, але няма права адмаўляцца ад самаго моманту выбару, а дакладней момантаў выбару, якія мы робім кожны дзень, і толькі каб сьвядомасьць разгрузіць, многія выбары - неасэнсаваныя.
але без спазнаньня, без аналізу і сінтэзу кода шэрага бэдлама губляецца ўсялякая надзея штось тут зразумець, а спазнаваць можна па-рознаму, нават лежачы на траўцы ў блаславенным асяроддзі (калі такое знайдзеш) зялёна-блакітна-жоўтага трызьненьня прымятай уласным целам травы. хто адкажа хто больш разумны - навуковец альбо аўстралійскі туземец, калі на паверхні судакрананьня з хаосам жыцьця ляжыць ісціна, яго "схаваная" таемнасьць.
творчасьць - гэта стварэньне ісціны. не больш. і не менш.
альбо спажыць усе створаныя? альбо гуаш у бляшанцы мяшаць старым школьным пэндзьлікам, альбо граць лыжкай па батарэях ноччу? празьмернае спажываньне шкодзіць вашаму духоваму здароўю.
творчасьць ад перанасычэньня - таксама творчасьць! гэты пост не можа стацца шэдэўрам, але ён - мая творчасьць ад перанасычэньне, прадукт перапрацоўкі інтэлектуальнай інфармацыі. ён не мае значэньня нават для мяне. я папоўніла шэрую пачвару. шчыра кажу, зараз пафас першых радкоў зьмяніўся агідай, як нецьвярозы чалавек глядзіць на зьмесьціва свайго страўніка - перад ім.
здаецца, толькі пасьля такога можна штосьці зрабіць, калі хопіць сьмеласьці яшчэ і яшчэ памыляцца.
творчасьць,
жыцьцё,
літаратура,
гутаркі з сабой