Jan 10, 2009 17:04
мяккі чырвоны закат жаўцявым дымам поўніць чатырохкутны спакой, адчуваеш сябе - у вышыні, ружовым сьледам самалёта пралятаючы ля першай цьмянай зоркі, глядзіш на Зямлю звысока, ты - чалавек прыгожага сусьвету, частка арганізма, што пульсуе ўнізе, рухаецца і ні на хвіліну не спыняецца. ты - кропля ў моры, і табе прыемна быць кропляй такога мора..
"гонка вооружений и экологический кризис - только эти 2 глобальные проблемы могут уничтожить человеческую цивилизацию.." - знаходзіць вока словы на белай паверхні манітора.
якое прыгожае жыцьцё, давайце, як кветкі, яму парадуемся!...
нельга радавацца жыцьцю ў такім моры, якое хворае стала ад пачатку і да канца. Нельга і не радавацца самой магчымасьці жыць, бо толькі дзеяньне, якое паходзіць з радасьці, прыносіць плён. што з таго што я люблю гэтае гнілое жыцьцё?..
радасьць - гэта наогул не тое, што "можна," "нельга," або "патрэбна." радасьць - гэта пачуцьце, яно, як вясновая крынічка - непадкантрольнае.
аб чым гэта я тут? не ведаю. калі скончыцца сессія,трэба абавязкова пачытаць што-небудзь разумнае. здаецца, зараз толькі вэрхал спраў мне непатрэбных навокал. хочацца больш insight, у гэтае агромістае мора..
выкрунтасы сьвядомасьці,
радасьць