Не, сёньня пісаць доўгія казкі быцьця няма сіл, амаль засынаю, але хачу распавесьці. Зірніце за вакно. Што вы там бачыце? Сьнег, правільна) Зіма! Але я яе больш не баюся) Я была там, дзе акрамя сьнегу няма нічога.
Зрэшты, накірунак можна абраць любы, любыя мясьціны - знаёмыя альбо незнаёмыя - і заручыцца мэтай знайсьці прыгоды. Пасьля камуністычнага
Жодзіна ахвярай фатаграфічнагага сусанінства стаў Пухавіцкі р-н - Рудзенск-Дружны-Сьвіслач. 12 як мінімум кіламетраў, 7 гадзін на марозе, 7 чалавек і тры тэрмасы гарбаты)
А там - лес, уявіце? сапраўдны! Сьнег ішоў увесь дзень, на адкрытых прасторах нас нібы галінкі прыціскала да зямлі, але упарта з сумак і заплечнікаў вымаліся розныя агрэгаты і націскаліся запаветныя кнопкі! Даа, а зіма надышла - баланс белага не наладзіць, фоцікі мерзнуць, пальцы не слухаюцца, сьняжынкі на аб'ектывах) і паветраныя шарыкі ў сьнезе!
У горадзе Сьвіслач вельмі захацелася не есьці... на вуліцы альбо ў пад'ездзе) нахабства набралося ж, каб зайсьці ў інтэрнат, знайсьці там ля вахцёра стол і крэслы, і пазычыць гэтае цудоўнае мейсца хвілін на 20, пакуль ежа з заплечнікаў будзе ў накірунку страўніка вандраваць.
З возерам не ўсё так лёгка сталася. Абарыгены ніяк не перамяшчаліся пешшу, а машыны размаўляць не ўмеюць) самі знайшлі яго - недалёк ТЭЦ знакамітая (
аа, я ж пра яе раней пісала - летні варыянт;) ). палярнікі зазначылі як класна знаходзіцца ў пяці хвіляў ад полюсу, далі інтэрв'ю самі сабе і ў бок адваротны покрочылі.
наступныя 5 км прайшлі пад знакам Стывена Кінга, традыцыйнага ўжо бальзаму, фатаграфічнага затупу і зьнямелага маўчаньня. на палетках лютаваў вецер, з вачэй непадкантрольна цяклі сьлёзы. мы сьпявалі песьні.
можаце павіньшаваць - мы пратэсьцілі сваю вытрымку і перамаглі!
зы - трэба ўсё ж самаарганізацыяй займацца. мясьціны велічныя і смачныя ў спецыфічных штуках - але калектыўны розум мае здольнасьць прымушаць крочыць міма спакусьлівых мэт)) ат, усё ол райт, вернемся!