(no subject)

Mar 30, 2012 01:04

у сьвядомасьці (і падсьвядомасьці?) час псіхадэличны, пакручасты, спіралепадобны, бясформенны і рознанакіраваны. мы вандруем у часе думкамі, і часам ўяўнае і рэальнае неадрозныя.. толькі я не аб гэтым зараз. проста фактычны наш час - усё ж такі лінейны, незваротны. і нават калі б эфект матылька існаваў для рэальнага жыцьця, і можна было б вярнуцца ў мінулае і зьмяніць пэўную неістотную дробязь (спазьніцца на той цягнік канца жніўня, пасварыцца з Танькай у Еўропе настолькі, што ні пра якія іншыя сумесныя вандроўкі не ішла б гаворка, трапіць, у рэшце рэшт пад колы на ровары тымі днямі!) і гэткім чынам зьмяніць далейшае развіццё падзей, скласьці іншую парадыгму сённяшняга, так нават калі б такое было магчыма, няўжо ты думаеш, што існаваньне не знайшло б іншых сродкаў прымусіць цябе зразумець тое, што ты мусіш, убачыць тое, да чаго ты прыходзіш зараз?... ад формы сутнасьць не мяняецца, але, відаць, неба проста дастаў ужо мой хранічны даўба*бізм, што яно вырашыла страляць у галаву. кантрольным.

+ дабралася такі да "Пиджака" (The Jacket). У кіно эфект матылька працуе, але ўсё роўна некаму даводзіцца плаціць. А, зрэшты, пакуль без словаў. Фільм сапраўды ўражвае, і агульнай ідэяй, і формай паказу, і асобнымі сцэнамі і іх сэнсавым зьмесьцівам, і канешне, трапнымі словамі..

я ёсьць, жыцьцё

Previous post Next post
Up