(no subject)

Jan 20, 2012 02:02

купаліся. сёння ўвечары на драздах мы купаліся! проста так, па сьнезе басанож, у ваду сцюдзёную - крок ды па шыю!
ніколі не думала, што буду такое рабіць. ніколі нават і не хацела. і тут раптам - яно. не, вада не халодная, проста вада, проста бераг, проста людзі, проста сьляды ад босых ног. і дыханьне, як кажуць, не схоплівае. усё нашмат круцей, але не словамі тут, не словамі ўжо..
і пальцы, якія да нерухомасьці мерзнуць, пакуль шукаеш, афігеўшы, свае шмоткі і пераапранаешся.. паветра дыхае ільдом. і гэта зусім не халодная зіма.
а потым гарачая гарбата.
вогнішча, якое не атрымалася запаліць.
танцы ля "вогнішча," сьпевы дурацкія і зноў танцы)
людзі на веліках.. па сумётах.
вецер у твар. моцна закутацца ў шалік. шапка.
дзіцячая пляцоўка. пакатацца па горачцы "цягнічком," на гойданках, пакруціць чортава кола)) каленямі ў сьнег. усім целам - у сьнег!
песьні. аўтобус. усё адно песьні!

ай, хлопчыкі-дзевачкі, малайцы! проста сьвята, якое заўсёды з табой. людзі, якія навокал цябе. проста туса з паехалі.нет і падобнымі мінскімі спартоўцамі-раздзяўбаямі) экшн, двіжуха, сапраўдны момант - гэта клёва! дзякуй..

мерапрыемствы, жыцьцё, людзі, радасьць

Previous post Next post
Up