"адкіпела і зьбегла як пена.."

Aug 22, 2011 01:12

няхай у варшаве стары горад не сапраўдны, а ўзноўлены пасьля вайны, няхай скептычна я паглядала на палякаў напачатку - але вечар у старым горадзе такія знаёмыя мне песьні нагадаў, зрабіў словы бачнымі, а тое што дагэтуль гукамі і літарамі было - увайшло ў сэрца. крыху містычныя, настальгічныя, сумна-сьветлыя, у іх лазенкі і шапэн, і "ах варшава мая, ах сталіца, буду я баляваць весяліцца," і "вярнуся ў родны засценак," і "а дванадцатай, па выхадных," і "частавацца шампанам"...

зараз класічныя мелодыі ліюцца з вокнаў, чаргуюцца з гітарным боем на ўзбочынах, помнікі суседзяць з гандлёвымі цэнтрамі, брукаванка з хмарачосамі.. 19 і 21 стагоддзі, такія непадобныя адзін да аднаго, але чамусьці цёпла і ўтульна ў думках. цяпер можна сказаць - так, я была там, бо да душы вялікага горада дакрануцца, хіба здалек, здолела.

Для настрою раю:
Зм. Вайцюшкевіч - Танга з Ружай
Народны Альбом - Паляўнічы

выкрунтасы сьвядомасьці, вандроўкі

Previous post Next post
Up