Apr 30, 2011 00:17
апошні месяц як уздых..
велік - у горадзе добра развітая інфраструктура бардзюраў, але прыўкрасна тое, як кожны твой рух ператвараецца ў хуткасьць, і ты ляціш, і табе мала прасторы, і хочацца шпарчэй. калі мне было 18, я пісала пра сябе "маленькі самотны самалёцік," які згубіўся ў сваіх нябёсах. цяпер гэты самалёцік - маладая жанчына з ідыёцкімі ідэямі, з заплечнікам альбо на абцасах, з лёгкай стомленай, але па-сапраўднаму шчасьлівай усмешкай прыняцця таго, што нармальна - ужо немагчыма.
Лена-Дзэн малюе і майструе і ў нашай школе працуе, кожны дзень для яе - гэта творчасьць, яе рукі зьмяняюць свет вакол яе, упрыгожваюць і прыхарошваюць. і я ніколі не пытаю, навошта яна гэта робіць, цягае з-пад Лельчыц сухое лісьце і голле, навошта набывае паперу і іншыя мастацкія нішцякі, робіць пано і саламяных лялек і дорыць іх школе. я ведаю, што ў яе няма мэты, бо яна мае найвялікшае што можна мець - асалоду ад сваёй справы. яе свет - светлы. ёй 28 год, але на душы яе няма той цяжкасьці якую адчуваеш пры размове з яе аднагодкамі. Лена тусіць са сваім былым аднакласнікам і кажа "а можа тут усё складецца? а не - дык не, куды мне сьпяшацца. " чароўная, мы разам малявалі горы і яна мне казала - не бойся змешваць несумяшчальныя фарбы, то бок - не бойся адыходзіць ад канонаў замкненай свядомасьці. і будзе табе прыгажосьць.
дзяўчаткі-вішанькі, наш спантанны турклюб)) выпадковасць ніколі не выпадковая, трэба толькі слухаць у цішыні, куды кліча цябе Бог унутры цябе, і ісьці туды. за гэтым - цёплыя сустрэчы, здзіўленне, людзей спазнаньне, электрычкі з гітарай, вогнічшы і песьні, рэкі і зоры. усё што адбываецца - адбываецца ў час.
чэрці, але чаму нельга дапамагчы, калі так хочацца дапамагчы. чалавеку, які мае мары, але не можа нават і кроку зрабіць да іх здяйсненьня, з-за страху, з-за няўпэўненасьці?.. асабліва цяжка, калі гэта мужчына і ацяжараны думкай аб тым, што прымаць дапамогу - слабасьць. бо было у мяне гэта - незадаволенасьць жыццём і няведанне, як і з кім рэалізаваць пляны. прыйшла да высновы - рабі адзін, а людзі падцягнуцца. але гэты было складана і нават балюча ў свой час. але вядома - многія таксама шукаюць паплечнікаў і п'юць у адзіноце гарбату. цяжка, ой цяжка людзі з тымі, хто з дзяцінства не ведаў, што такое любоў і павага, чалавецкасьць і тое што я называю "нармалёвая сяброўскія адносіны." альбо я проста бяру на сябе цяжар чужых траблаў, якія не мае...
дарэчы, прынцып "калі табе дадзеныя праблемы, то з імі табе дадзеная і моц іх вырашыць. калі ты не можаш іх вырашыць - то гэта не твае праблемы." спраўдзілася на працы. калі ўсё ізноў забалансавала на мяжы з поўнай дупай, і кіраўніцтва прысела на шыю з пытаннямі "ну і што мы будзем рабіць, Вольга Уладзіміраўна," я неяк проста адышла ад тэмы, папрасіўшы шчырага прабачэння і ў панядзелак усё стала на свае месцы. ня - дзеянне - яно працуе! колькі не чытай мудрых кніжак пра яго - пыл яны, пакуль на практыцы не адчуеш лёгкасьць быцця, не ацяжаранай бессэнсовымі канвульсіямі сьвядомасьці.
і яшчэ - і на абцасах жыць можна. адное што нельга - дык гэта бегать праз дзве прыступкі=) і я такая яшчэ маленькая
і вішанька, беларуская сакура заквітнела! і ў ранішняе мокрае паветра цнатліва водарам насычае..
выкрунтасы сьвядомасьці,
жыцьцё