Mar 19, 2011 17:08
цікава, чаму месяц на аблоках вакол сябе ружовае кола пакідае, а людзі не вымяраюць час днямі? сёння мне б споўнілася 8478 дзён.. аднак, лік дзён альбо ўлік чаго яшчэ звязанага з асабістым часам - такое глупства, бо мы "бродяги дхармы" ў татальным бесчасоўі.
Упершыню расхацелася маляваць. Гляжду на белы ліст паперы і думаю - які ж ён цудоўны сваёю чысьцінёй, пусты і адкрыты для ўсяго новага, а малюнак што, толькі запэцкае яго і пазбавіць яго гэтай прыўкраснай магчымасьці ўспрымаць адкрыта і поўна. Хопіць ужо таго, што мы гэта зрабілі са сваім жыццём.. якога нам не было шкада.
Быць бы як той месяц, які раўнадушна глядзіць на аблокі, што праплываюць пад ім, на дні і іх змесціва, проста так, таму што такая ў яго "life policy" - не ўдзельнічаць.. Дыхаць небам.
роўнядзь схаванай пад ільдом ракі. сіняе і жоўтае. парк ля кальцавой дарогі. гадзіна ночы. з разбегу - і ўжо здаецца ляціш, рукі ў бакі для раўнавагі. такая прыгажосьць, такая лёгкасць, што я нават рассмяялася незнаёмцу на беразе, які здзіўлена пазіраў на мяне, і зьбегла дадому. ідучы - у кожнай зьмерзлай лужыне была радасьць.
выкрунтасы сьвядомасьці,
жыцьцё,
ноч