(no subject)

Jan 19, 2011 01:08

калі 7 гадзін - гэта мала. валацугі вярнуліся ў родную транспартную катэгорыю і нават не стаміліся, у адрозьненне ад пешкі. шыкоўныя загадкі - і тупіць дзьве гадзіны на старце, каб разгадаць усё. карыстацца выключна аўтобусамі і метро. чарговы раз марыць забіць оргаў. маманты! дзе маманты, якія маманты? ааа, маманты)) паехаць на пушкінскую, дзе меркавалася знайсьці 2 кп але ўпэўніцца, што няма там ніводнага! толькі згубілі той час, якім можна было узяць стопудовыя і непадуланыя сумненьню КП на макаёнка і мясьнікова. ладна, не паедзем, "дык куды, на мясьнікова, альбо на перамогу, кажы капітан!" (паўгадзіны да таймаўту). за дзесяць крокаў да планетарыю узнадаць пра цырк і знайсьці там маленькую мадэль "будовы сусьвету." зьбегчы ад кантралёраў і прыперціся на кальянны фініш амаль хвіліна ў хвіліну. вынікам - 6 КП з 10-ці.

from now on, дэвіз нашае каманды - "не тупыя, але сцука марудныя!"

мерапрыемствы, ОТрыв, горад

Previous post Next post
Up