Dec 19, 2010 00:30
А вы яшчэ памятаеце, як яно было, 19.03.06? а раней? удзел у дэманстрацыях, гульня ў партызанаў, взахлёб зачытвацца клясыкамі бел літры, урубацца ў Караткевіча і Доўнара-Запольскага - у 8-9-ых класах! о пякучае слова "улёткі))," адміністратыўныя пратаколы на школу, вера ў Беларусь, вершы пра радзіму, паходы на канцэрты беларусіх гуртоў, сэнтыментальная Кася Камоцкая сёння, а заўтра Вішэс Крусэйд у рэактары. паседжанні на ўправе, панкі ў бел-чырвона-белым, сьпевы ў тралейбусах, апазіцыйныя значкі, Паша, Зміцер, Макс, Люба.. дзе вы зараз, дзе я зараз? рэферэндум 2005 і пяць банак сгушчонкі, выбары 2006, скокі праз плоты, бегма ад кдбшнікаў, эссэ "пляц незаўважнасьці", напісанае мной за ноч пасьля выбухаў ля чыгуначанага маста 25 сакавіка, як было раманычна, як было крыўдна.
і чорт, як жа хутка прайшло пяць год.
ось гэты кліпак вінаваты ў маёй настальгіі. ну блін,памятаеце? праўда, не можа ж быць каб ня памяталі, а?
проста зараз я настолькі апалітычная, шо вось толькі што нарэшце праглядзела дэбаты і астатні відэастаф па сабжу, каб ведаць за каго заўтра ісьці галасаваць. ведаю. пайду. подпісы ж ставіла))) але шо ж так раптам захацелася на плошчу.. проста так, каб вярнуцца.. у тыя часы, у тую атмасферу. адчуць гэты настрой і стрём.. о, у маіх разважаннях няма логікі? а ці ёсьць логіка ў плошчы? таксама не, проста мегакруцейшая туса раз на пяць год..
і зноў беларускія кружэлкі адна за адной казычуць мае вушы..
я ёсьць,
людзі,
the times they are changing