(Untitled)

Sep 07, 2009 02:33

Чарговая апытанка.
Бо следства прыйшло ў тупік.

" Літала павонька у саду да ў саду. Раняла первенька ў зялёну траву".
Пра якую птушку ідзе размова ў беларускай народнай песне ?

часовае

Leave a comment

silverrebel September 7 2009, 07:13:16 UTC
паўлініха 8)

Reply

devochka_aliska September 11 2009, 13:45:11 UTC
ага +) дзякуй!
а што ты думаеш на конт з'яўлення гэтай птушкі ў беларускай песне?
усё ж птушка для нашай мясцовасьці не зусім характэрная)

Reply

silverrebel September 11 2009, 13:49:38 UTC
Ну, слова ёсць, значыць птушку ведалі.

Reply

devochka_aliska September 11 2009, 13:56:40 UTC
ну так..ведалі..

Там у песне далей пра сястрыцу, якая ў чужой старане.. і якая "з гора ў гора".
Мне тут спрабавалі тлумачыць, што павонькай звалі вельмі прыгожую жанчыну...
таму вось такія асацыяцыі..

Reply

fridrixsxaven November 19 2010, 03:39:57 UTC
падаецца мне, што пава, гэта як камэлапард. Родам ад заморскай істоты - назва, нададзеная лірычнаму герою спеваў - нешта з сэнсам "прыгожае, дзіўнае, паважнае (хадзіць павай)"
І - так, перыфраз гожай жанчыны.

Яшчэ падаецца, што наўпроста маглі адзінкавыя фальклорныя носьбіты бачыць паву, і распаўсюджваць легенды пра дзіўную птушку. Шляхта ці не магла заказаць заморскага звера сабе на двор?

Reply

devochka_aliska November 21 2010, 21:10:17 UTC
Думаю,што шляхта цалкам магла дазволіць сабе такое..
Тыя ж Радзівілы лёгка маглі насыпаць солі на дарожкі.каб улетку пакатацца на санях)

Дзякуй вам за версію :)

Reply


Leave a comment

Up