Apr 13, 2009 22:35
В пустых вагонах засыпают наши дети,
Наши мечты, и чемоданы..чужие паспорта.
И я не знаю, что тебе ответить...
Я вечно буду молчать, я просто буду молчать ...
(с) Алина Орлова
*
Вечаровы цягнік з даждлівай сталіцы ў сонечны Віцебск. Сядае сонца..
Насупраць немаладая ўжо пара расказвае пра жыццё. Пра вандроўкі.
Я не хачу размаўляць, але так утульна. Так утульна сядзець паджаўшы ногі пад сябе і піць гарбату і слухаць зусім чужых людзей.
Слухаць так, як слухаеш у дзяцінстве казкі.
*
Жыццё падобна на цягнік. Яно прыпыняецца ў чацьвер вечарам і нядзелю вечарам.
Каб зверыцца з гадзіннікам. Каб зверыцца з сабой, каб паслухаць цішыню і паглядзець на станцыю, якія заўсёды чамусь падобныя.
Каб неспяшаючыся выпіць кубачак гарбаты.
Людзі сыходзяць: кагось праважаеш з саплямі і слязамі, кагось з лёгкаю ўсмешкаю. А на наступнай станцыі зойдуць новыя людзі.
*
На віцебскім вакзале рэканструкцыя. Яшчэ крыху і не стане вітражоў з гербамі гарадоў і пагоняю. І будуць толькі пустыя вочы шклопакетаў.