Mar 19, 2008 16:49
Засведчым усяму свету і самі сабе, што беларуская мова жывая і мае ў нашым горадзе шмат прыхільнікаў!
У суботу 22 сакавіка ў Гродна ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы (вул. Будзёнага 48а-44)
мы пішам агульнанацыянальную дыктоўку!
Калі пішам:
У суботу 22 сакавіка, кожную гадзіну з 12.00 да 16.00. Выбірайце сабе найвыгаднейшы час!
Дзе пішам:
У Гродна, у памяшканні Таварыства Беларускай Школы (вул. Будзёнага 48а-
44). Месца хопіць усім!
Чым пішам:
Кожны ўдзельнік будзе пісаць дыктоўку адмысловай асадкай з надпісам:
“Удзельніку беларускай агульнанацыянальнай дыктоўкі. Гародня 22.03.2008″,
якую пасля зможа ўзяць сабе на памяць пра ўдзел у напісанні дыктоўкі.
Тэкст:
Тэкстам дыктоўкі абрана “Прадмова” да зборніка “Дудка беларуская”.
Хто чытае:
Чытаць дыктоўку будуць вядомыя ў Гродна і Беларусі асобы.
Урачыста распачне дыктоўку вядомая паэтка, гарадзенка, Данута Бічэль.
Сярод тых, хто будзе чытаць тэкст дыктоўкі, таксама, бард Віктар Шалкевіч.
Прызы:
Самы малады і самы старэйшы ўдзельнікі дыктоўкі атрымаюць ад арганізатараў каштоўныя падарункі.
Прызавы фонд склалі жыхары Гродна - прыватныя асобы, прадпрымальнікі.
Арганізатары:
Арганізатары дыктоўкі ў Гродна - Гродзенскія гарадскія структуры
грамадскіх аб`яднанняў “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” і “Таварыства беларускай школы”.
Не бойцеся, мы не будзем шукаць памылкі:
Сябры - не бойцеся ўзяць удзел у напісанні дыктоўкі. Яна не ёсць тэстам на валоданне мовай. У першую чаргу гэта акт, жэст салідарнасці з беларускай мовай, з беларускай незалежнасцю, сведчанне, што беларуская мова жывая і мае шмат прыхільнікаў.
Напісаны тэкст можна будзе пакласці ў сямейны архіў, захаваць для нашчадкаў, перадаць ім як унікальнае сведчанне павагі да беларускай самабытнасці.
Тэлефануйце:
Заклікаем усіх ахвотных далучыцца да напісання дыктоўкі звяртацца
за падрабязнай інфармацыяй па тэлефоне ў Гродна - 74-44-28 (Таварыства Беларускай Школы).
belarus