May 24, 2011 21:59
Чаму крызіс так змяняе людзей? Вакол усе становяцца неўважлівымі, няветлівымі, змрочнымі, кожны сам па сабе. Такое ўражанне, што паасобку прасцей пераадольваць цяжкасці! Як гэта невыносна, калі дарагія людзі адасабляюцца, імкнуцца трымаць цябе на адлегласці. Няўжо праблемы лягчэй трываць у адзіноце? Навошта на шчырае пытанне: што здарылася?, адказваць - што табе да гэтага ці яшчэ лепей: гэта цябе не датычыцца! Калі сябра, значыць твае праблемы становяцца маімі. Я змагу прыйсці на дапамогу ў любым выпадку. Выслухаць - таксама дапамагчы.
Маўчанне - слабасць і боязь дарослай дыскусіі. Калі жадаеш штосьці змяніць, трэба пра гэта казаць, трэба размаўляць, абмяркоўваць, шукаць варыянты. Забіцца ў кут - не выйсце... Для мяне дакладна...