фільм Б. Грачэўскага "Дах"

Jun 19, 2010 21:04

Глядзела ноччу новы фільм (2009 г.) Б. Грачэўскага "Дах". Па-шчырасці, даўно так не ўражвалі фільмы для сямейнага прагляду. Не магу сказаць, што гэта адкрыццё, ці надта прафесійны фільм... не, але...
Мяне зачапіла.

Традыцыйная тэма бацькоў і дзяцей выігрывае за кошт добрых акцёраў: Шукшына, Гаркалін, Пракоф'ева, і г.д. Для многіх дзяцей, што ігралі ў фільме, гэта быў дэбют і вельмі неблагі. Можа, не варта было даваць такія сур'ёзныя маналогі напрыканцы фільма, бо з вуснаў дзяўчынак яны гучалі не вельмі дарэчы, штучна, але агульнага ўражання ад карціны яны не сапсавалі.

У фільме ўсё навідавоку, але гэта не шкодзіць пасля прагляду разважанням адносна ўзаемаадносінаў бацькоў і дзяцей, любові, кахання і інш.

Можа быць, камусьці не хопіць глыбіні. Мне здаецца, Б. Грачэўскі і не імкнуўся дадаваць занадта псіхалагізму. Вобразы герояў цэльныя, вельмі пазнавальныя. Выкладчыкі, суседка, бацькі... жывыя, натуральныя, зразумелыя...

Цікава, ці глядзеў хто-небудзь яшчэ гэтую стужку? Было б файна пачуць вашыя меркаванні!

адпачынак, фильмы

Previous post Next post
Up