(no subject)

Dec 07, 2009 00:40

Час класціся спаць, а я нешта ніяк не магу адарвацца ад манітора. У кватэры цішыня, сям'я спіць, нават котка і тая, пасля безсэнсоўнай спробы прагнаць мяне ў ложак, звярнулася побач. Усё затрымалася ў прасторы, быццам час забыўся выконваць свой штодзённы абавязак - ісці... Нават сістэмнік і той перастаў бурчэць і скрыгатаць.
Так і не змагла сёння пачаць займацца чымсьці па справе. Сядзела, гартала старонкі чужых дзённікаў, марыла, сквапна піла хатняе цёплае, клапатлівае паветра.
..................................................................
Узгадвала свае пятнічныя прыгоды з ключом... Напэўна, цяпер, перад тым, як папрасіць мяне зачыніць дзверы, будзе дакладная праверка, ці ўзяла я адзіны ключ.
..................................................................
зусім не хочацца раніцы, маруднай і бессэнсоўнай працы над паперамі, падрыхтоўкі да тых глупотаў, што ўжо з нецярплівасцю чакаюць мяне заўтра...
але гэтая ноч цалкам мая, яна адданая маім думкам, марам, чаканням, надзеям...
толькі зараз, паклаўшы галаву на падушку, я змагу паспрабаваць вызначыць ступень залежнасці ад пяці літар алфавіту і разгадаць колькасць дзён, якія патрэбны для таго, каб тры галосныя і тры зычныя далі ў суме чатыры...

мары, чаканне, сны, думкі, сябры

Previous post Next post
Up