Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае творчых людзей прыняць удзел у конкурсе на стварэнне ідэй часовай інсталяцыі ў публічнай прасторы г. Мінска.
Конкурс праводзіцца ў межах праекта “Арт-горад”. Плануецца, што праект-пераможца будзе рэалізаваны ў Мінску ў 2012 годзе. Акрамя таго, другое і трэцяе месцы будуць уганараваны спецыяльнымі прызамі.
Інсталяцыі, што прапануюцца на конкурс, павінны мець часовы характар і быць прывязанымі да пэўнага месца ў горадзе.
Апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 чэрвеня 2011 года. Паседжанне журы адбудзецца ў сярэдзіне чэрвеня.
Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы конкурса і фармуляры для падачы заяўкі, звяртайцеся, калі ласка, на адрас vera.dziadok@minsk.goethe.org.
З 2010 года мастацтва ў публічнай прасторы стала тэмай асобнага праекта культурных цэнтраў імя Гётэ ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Паблік арт з’яўляецца сучаснай мовай мастацтва, якая набірае папулярнасць пачынаючы з 1960-х гадоў ХХ стагоддзя. У 2010 г. Інстытут імя Гётэ ў Мінску правёў лекцыі па публічным мастацтве з удзелам прафесара Хайнца Шутца (
http://www.goethe.de/ins/by/min/acv/bku/2010/be6446727v.htm), а таксама майстар-клас “Quick sculptures” скульптара Георга Цая (
http://www.goethe.de/ins/by/min/acv/bku/2010/be6644053v.htm).