зашлі неяк мы... ў "рэстаран"

Sep 25, 2007 23:58

Гэта проста жорстка па-чорнаму. Сёння зайшлі ў латок перакусіць па чабурэку. Адразу кажу, што гэта на "Ўсходзе" па-між уваходамі ў мэтро, каб вы гэтае месца абыходзілі стараною. Завецца гэты цуд рэстаран "Арбат". Палова наведвальнікаў - мясцовыя бамжы, якія зайшлі "па піву". Бегае брудны сабака, прыбіраюць са сталоў неахвотна. І ўвага(!). На маіх вачах прыбіральніца(?) гэтага "рэстарана" дастала са сметніка скарыстаны аднаразовы пластыкавы посуд, вымыла ў вядры і аднесла назад у латок.




Не хадзіце туды.

жыццёвае

Previous post Next post
Up