і-рацыя - тое месца,куды можна знікнуць. Гукавыя медытацыі, падарожнічанні сярод гукаў.
Адчуваеш адказнасць перад кожным гукам. Непрадказальнасць таго, што будзе праз імгненне з тваімі эмоцыямі, за гэта люблю імправізацыі. Павінен прызнацца, часамі адчуваю жывёльную прагу датыкацца да гукаў, весьці размову з імі. Гэта прага мацней, прага адчуваць дрыготкасць гуку і іх вялізныя канструкцыі. Ціснуць на сваю ж псіхіку і фантазію. Дыялог з пасвядомасным, пазасвядомасным станам. Дялог з карэннем сваім, недзе там на іншых глыбінях свайго дрэва.
Колькі імправізацыйных тэмак нязграбнай якасці, запісаных на абедзенным перапыначку, калі такая прага нахлынула чарговай хваляй. Няхай гэта будуць пялёсткі, пялёсткі кветкі раздумаў.
Адзін пялёстак... другі пялёстак.. трэці... чацвёрты... Кветка патрабуе насычэння металам, і цяжкімі грувосткімі партыямі, балансуючы меланхоліяй пяшчоты ліловых пялёсткаў.
Цікава было б развіць тэмы ў гэтым кірунку.