Jul 02, 2010 13:17
Паколькі сучасныя грошы ёсць адзіны сродак ажыццяўлення абмену, як біялагічнай патрэбы чалавека, і сродак ад якога залежыць развіццё чалавецтва, адабраўшы у чалавека грошы (магчымасць іх мець), ён проста згіне ў сістэме монаграшовай манаполіі любой з дзяржаў. Згіне ў сэнсе будуць абмежаваны даступныя яму рэсурсы.
Высвабадзіўшы магчымасць абмену паміж людзьмі - высвабодзіцца вялізны творчы патэнцыял чалавека. Для гэтага, як вынікае з вышэй казанага, патрэбна як мінімум не адна сістэма грошаў. Скажам нават болей, грошы павінны мець тую форму, што забяспечыць суадносіны паміж патрэбай абмену і самім абменам для кожнага індывіду. То бок, тэхналогія абмену павінна быць максімальна "заточана" пад прыроду чалавека. Тут узнікае неабходнасць стварэння лакальных часовых грошаў (на момант абмену), а колькасць індывідуумаў залежыць ад ранейшай дамовы наконт ажыццяўлення абмену. Гэта могуць быць і два чалавекі і шаснаццаць.
А сучасныя грошы.. а што сучасныя, гэта замок ці крыж на развіцці, альбо гэта субстрат на якім квітнее эгаізм. А палітыкі якога яны б не былі колеру ці крыла, не мае значэння, што яны кажуць пра свабоду. Пакуль не будзе надавацца дастатковага значэння грошам, датуль мы ў палоне "унутрананй каштоўнасці" грошаў, у палоне чужых жаданняў і памкненняў.
эканоміка,
грошы