Грошы: абстракцыя пятая

Jun 07, 2010 01:24

Атрымоўваецца залаты стандарт і лямант вакол яго - недарэчнасць. Аднак унутраная каштоўнасць грошаў, нягледзячы на тое, што гэта чарговы міф, творыць дзіўныя метамарфозы з грамадствамі, ды і з чалавекам ўвогуле.

Крыху раней краналіся ўжо тэмы біялагічнай ролі грошаў і абмену. Усё ж падаецца патрэбна адмяжоўваць гэтыя паняткі. Патрэба ў ажыццяўленні абмену паміж людзьмі - біялагіяная неабходнасць, абумоўленая генетычнай рознапрофільнасцю кожнага чалавека.

Кожны чалавек, так жа як дыхае паветрам, павінен мець права свабодна абменьвацца матэрыяльнымі каштоўнасцямі! Бо ажыццяшленне абмену паміж людзьмі - ёсць ажыццяўленне творчых патрэбаў чалавека, а гэта такая ж біялагічная патрэба, як і дыхаць і ад гэтага залежыць развіццё самаго чалавека. І што самае галоўнае: нельга ствараць падмены паняткаў, быццам сам абмен і грошы, адно і тое ж.

Нельга біялагічную, духоўную патрэбу абмену раўнаць за прадметам, а параўнаўшы, забыцца пра сам абмен. Атрымоўваецца дзіўны фетыш на мяжы з паталогіяй...

Грошы - гэта тэхналагічны сродак абмену, а сродак абмену - не ёсць сэнс абмену. Тлумачэнні маюць быць. 

грошы

Previous post Next post
Up