May 23, 2010 12:33
Навошта іх прыдумалі? Каб даваць крэдыты, альбо захаваць свае пажыткі ў зграбнай форме? Што было галоўнай перадасновай, вызначаючай акалічнасцю?
Напэўна любы падручнік па эканамічнай тэорыі падкажа, што галоўнае - абмен паміж рознымі вытворцамі вынікамі сваёй творчасці.
Астатнія спосабы выкарыстання - непатрэбныя адхіленні, вытрымкі вытворчасці. Каб была магчымасць спажывання піяніна і сякеры порцыямі, грошы і не патрэбны былі б, і напэўна не ўзніклі :)
Галоўная іх якасць - ажыццявіўшы абмен, дазволіць карыстацца спажывецкай якасцю прадмета, здавальняючы шырокі спектр патрэб кожнага чалавека. Больш ні на што яны не патрэбны. Галоўнае багацце кожнага з нас - колькасць і якасць тавараў, што спажываюцца чалавекам. Грошы - гэта толькі тэхналогія абмену, сродак абмену і не больш, пасярэднік між патокамі тавараў.
Уявіце: вялізныя бясконцыя патокі, нібы цэлыя рэкі розных па якасцям прадуктаў, маючы патрэбу абмяняцца адзін з адным, каб быць карысным далей, сыходзяцца ў месцы абмену, бо толькі ў адным месцы гэта магчыма - рынак альбо крама, дзе прайшоўшы праз пэўны шлюз кожная з рачулак можа рухацца далей, каб насыціць зямельку для новага ўраджаю. І кожная рачулка павінна дачакацца сваёй чаргі, бо шлюз не такі вялікі як хацелася б.
Тады што ж гэта атрымоўваецца? Ураджай залежыць ад прапускной здольнасці шлюзу?
ШЛЮЗ!
Альбо вялізная аўтамагістраль і мост праз рэку. Як на зло, мост рамантуюць, прапускная здольнасць маецца толькі па адной палове моста, а праехаць патрэбна ўсім. Прыйдзецца дачакацца сваёй чаргі... Атрымоўваецца зноў, што праезд кожнага залежыць ад прапускной здольнасці моста.
І там і там атрымоўваецца сутыкненне двух патокаў жадаючых абмену.
Працяг яшчэ цікавейшы...
абстракцыя,
эканоміка,
гезэльшчына