...Яна твая і не твая...

May 16, 2008 13:21



І тая новая Айчына,
І тая новая зямля,
Нібы бліскучая жанчына,
(с) Вольскі Трывай гэты боль, мой рыцар,
Нялёгкая зараз часіна.
Я буду да смерці біцца
З табой як сапраўдны мужчына.

Я поплеч стану з табою,
З мячом тваім сябрам верным
І ён, гатовы да бою,
Згадае ўсіх памерлых.

- У вайну ўся зямелька пухам,
То бабы хай родзяць дзеці.
-А што калі моцная духам
Мацней я за ўсіх у свеце.

Шкада вам знясіленых доляй.
Не веру: душой не караюць,
А што як ня можна без волі
Улюбёнага роднага краю.

Ты зноў апранаешся ўпотай
У годны ваярскі рыштунак.
Ідзеш... а ўсе слёзы на потым,
Літве здабываць паратунак.
Previous post Next post
Up