Dec 11, 2009 20:24
Адзiн знаёмы - думаю, я магу называць яго сябрам - на маё "дай, калi ласка, пяць тысяч" адказаў:
- Вазьмi дзесяць. I можаш не расказваць, на што яны пойдуць. Калi жыццё прымусiла прасiць гэтыя грошы, значыць, яны сапраўды табе патрэбны.
...Хлопчык у электрычцы спалохана глядзiць на мяне, усiм сваiм целам абапiраючыся на мылiцу, i чакае "разносу".
Такiх махляроў, як гэты малы "iнвалiд", развялося даволi шмат. Я таксама, бывае, адмаўляю ў мiласцiне. Супакойваю сябе тым, што жабрак не ўнушыў даверу, а калека выглядаў ненатуральна. Але, калi палiчыць, мiласцiну мы падаём дробяззю, старанна адбiраем у кашальку "дваццаткi" i "соткi" (ну, надта шчодрыя i "тысячы"), быццам непатрэбныя нам. Яны сапраўды мала што вырашаюць у нашым бюджэце. I, ведаеце, лепш даверлiва аддаць iх таму, хто падмануў, чым не аддаць таму, хто насамрэч мае патрэбу.
- Вазьмi, - кладу я сiмвалiчныя пяць тысяч у хлапчукоў пакет. - Раз жыццё прымусiла прасiць гэтыя грошы, значыць, яны сапраўды табе патрэбныя. Easy Pay №08492425
просьбенное,
социальное,
помощь,
клуб "5тысяч",
жизнь