Feb 08, 2009 18:58
Каля аўтавакзала прыемны пах. Вінны ў гэтым хлебазавод, што знаходзіцца насупраць вакзала. Што мяне папхнула зайсьці у краму хлебазавода? Гэта няздольнасьць чакаць і папхнула мусіць, бо грошай у кішэні не было... Набліжаючыся да ўваходу заўважыў старога мужчыну. Ён у руцэ трымаў файны пОртфель, не звычайнага чорнага, а сьветла-карычневага колеру. Падобнага на танюсенькую скураную кару маладога клёна. Ішоў я хутка і стары зразумеў што яго перасоўванні да ўваходу сутыкнуць нас. І маючы рацыю каб прайсьці першым, ён астанаваіў свой ход каля прыступак і рукой ветліва паказаў мне на дзьверы. Нібы кніксэн зрабіў. Маўляў, калі ласка, праходзьце. На кніксэн гэта было падобна яшчэ і з-за яго сутуласьці і паторгвання галавы. Я спыніўся каля яго і паўтарыў ягоны жэст на свой лад. У адказ ён таксама паўтарыў свой кніксэн. І толькі я хацеў узяцца за ручку дзьвярэй, як яны самі адчыніліся і таўстая цётка гадоў пад 50 з клумкамі выпаўзла на вуліцу падазрона паглядаючы на нас са старым. Я прытрымаў дзьверы і зайшоў апасьля мужчыны. Хацеў ужо накіравацца да прылаўка, як гэты дзядочак зачапіў мяне. Прыпомніў як выглядалі студэнты 1919 года. Вызначыў што я таксама на іх падобны. (!??!!!) Мы разгаварыліся. Яго так сама клічуць Аляксандрам, інжэнер, некалі працаваў выкладчыкам. Цікава тут тое, што ён спытаў ці размаўляю я па беларуску, тлумачыўі мне адрозьненне паміж жамутдзінамі і жамойтамі. Запытаў ці веруючы я...
Так. Веруючы.
Некалькі разоў покуль размаўлялі, забываўся і зноў пытаў ці я веруючы. Разышліся неяк не па людску... Яго памяць не давала мне зыйсьці. І ён паўторваў і паўторваў амаль адное і тое ж. А час ужо падхапіў мяне ісьці па справах. Нават сказаўшы яму дапабачэнне і ўжо развярнуўшыся каб ісьці, ён яшчэ высьвятляў ці ведаю я што Спасібо гэта ад Спасі Бог. І трэба казаць не дзякуй, а дзякую....
І ўсё ж я зыйшоў. Прыехаў мой аўтобус, які возіць "перадачкі-заказы" з Воранава для нашай студыі.
Дарогай шоў, успамінаў старога, спрабаваў ставіць яму сацыяльны дыягназ, як нас вучылі... Успамінаў ягоныя малыя крокі. Гэта выглядала нібы дрэва навучылі хадзіць і яно памалу адно за адным перастаўляла карані... Успамінаў сутулую сьпіну, белую сівую галаву і твар.... Твар чысты, з маршчынамі "гусіныя лапкі" каля вачэй, нават празрысты. І было самотна. І было радасна.
социальное,
путейное,
жизнь,
пост-крошка,
лица