Aug 22, 2011 22:54
Нешта Юля апошнім часам усё болей думае, што спорт і фізычныя нагрузкі - менавіта гэта выбар чэмпіёнаў. З басэйнамі, як і ўвогуле з вадою, ў мяне заўды былі нейкія асаблівыя стасункі, прынамсі, нават ад цяперашніх маіх маскоўскіх 40 водных дарожак за 45 хвілінаў самаадчуваньне такое, нібыта стала троху чысьцейшай і мацнейшай. Не дарма, мабыць, разумныя дядзькі кажуць, што чалавеку неабходныя ня толькі эндарфіны, але яшчэ і сератанін, і іншыя гармоны. А паколькі адзіны тып фізычнай нагрузкі, які Юля стала практыкавала апошнія паўгады, абяцае болей эндарфінаў, мабыць, усе праблемы толькі ад дысбалансу. І дурныя думкі ад яго.
Ну і, нарэшце, дажыла да таго, што думка сесьці на ровар не падаецца ідыёцкай (шчыры дзякуй Вільні і віленчукам, ага), а абанемент на "ваду" набуду, як толькі патраплю стала ў Менск.
Зрэшты, увогуле, з восені ўсё мусіць наладзіцца (калі не казаць пра эканамічныя варункі), усё мусіць устаканіцца, пэўна ж, "не пазбаўляць сьвет сябе" - неблагая парада, хіба адно з нешматлікага, на што ня трэба забывацца.
(*што ж тычыць Вільні, так добра, што гэты чароўны тыдзень мае шмат здымкаў і досыць артэфактаў, і што ён, безумоўна, яшчэ паўтарыцца шматкроць).
enjoy the future,
люстэрка,
joie de vivre