*

Feb 24, 2011 20:54

Сара Кірш

Паветра пахне ўжо сьнегам

Паветра пахне ўжо сьнегам, мой каханы
Адрасьціў даўгія валасы, ах зіма, зіма, што нас
У цясноцьце супольнае кідае, ужо перад дзьвярыма, яна
На сабаках прыехала. Ледзяныя квяты
Кідае на шыбы, вугольле палае ў грубцы, і
Ты, найпрыгожшы Рыцар Зімы, кладзеш галаву на мае
Калені
Я кажу так
Санкі больш не спыняюцца, сьнег ляціць нам
У сэрцы наўпрост, ён гарыць
На гаршках з попелам у двары любая шэпча мне дрозд

(чыйсьці пераклад зь нямецкай)

vita brevis, сказаць амаль тое самае

Previous post Next post
Up