жанчына, як кожны нэафіт, бярэ найгоршае (с.)

Jun 07, 2010 11:44


"Мода - гэта калі жанчына набыла новыя туфлі
на грошы, якія адклала на чорны дзень, - і гэты
чорны дзень у ейным жыцьці так і не надышоў"
(с.) Эвэліна Хромчанка

Очэнь снобскі пост
А можа, у дупу ўсю гэтую навуку?
Узяць шлюб, - "муж і дзеткі - во лепшы ўнівэрсытэт дзеля жанчыны!" (с.), - а прадавачка ў крамах - таксама карысная дзеля грамадзтва прафэсыя (мо', багатыя жанчыны дзякуючы мне пачнуць прыстойна апранацца...). І на туфлі, ізноў-такі, будуць грошы, і каб не ў "Элеме" паліто набываць (усё ж такі футра гэта...некамільфо).

Ну адна, напраўду, праблема - са шлюбам. Бо каб узяць шлюб, трэба, каб цябе ўзялі - у шлюб.

- А ты ни с кем не сможешь жить нормально! Ты почему-то уверен, что сам факт твоего существования должен всех осчастливить! Ты только требуешь.
- Ну, это, наверное, потому что меня женщины воспитывали... (с.)

А так - гэта ж ўжо плян С, і хто скажа, што я дызарыетаваная па жыцьці?

плян Альфабэт

Previous post Next post
Up