(no subject)

Oct 21, 2010 17:52

Апошнім часам шмат цікавага ў кнігах трапляецца.
Вось учора чытала Сімяонаўскі летапіс з адзінаццацітомніка, па-мойму, падрыхтаванага да выданьня сп.Цапковым. Кнігі гэтыя, як вынікае з аўторгафа, былі падараваныя "супрацоўнікам НАН Белорусіі" самім укладальнікам: да таго ж, усе ілюстраваныя старонкі праштампаваныя пячаткай Цапкова, а на пячатцы выяўленыя Кірыла і Мяфодзій.
Але на самай першай старонцы, яшчэ нават да ўступнага слова, Цапкоў дзячыць усім, хто так ці інакш спрычыніўся да выдацньня кнігі.
Сярод іншых, укладальнік выкзвае ўдзячнасьць "Рязанскому пивзаводу".

le monde

Previous post Next post
Up