будні

Aug 18, 2013 11:50


Апошнія месяцы неяк дзіўна сябе адчуваю.

Пасля фестывалю я зразумеў, што перасёк мяжу магчымасцей - усё пачало нішчыцца у галаве.

Каб у нечым разабрацца, я вырашыў скарэктаваць свой прафесійны вопыт - больш праграмаваць, менш пачынаць ці увязвацца ў новыя праекты.
Першы час было добра - я працаваў з 9 ранку да 9 вечара, шмат праграмаваў, чытаў кніжкі, запісы у блогах - мне было добра.

Але разам з тым, было цяжка - я не бачыў Майку, не меў магчымасці размаўляць з Сашай.
Зараз сітуацыя паўтараецца - я спрабаваў дапамагчы Вясёлцы, пачаў зноўку займацца фестывалем. Справаў станавілася усё больш і паўтараецца сітуацыя: шмат грамадскай актыўнасці, усё менш часу для сябе.

Гэта вярнула дэпрэсію - ці можа не дэпрэсію - але зноўку мне цяжка што небудзь рабіць. Я не высыпаюсься, мне цяжка хадзіць і тусавацца, цяжка думаць пра тое, што я ніколі не зраблю, бо не паспяваю.

З-за гэтага, мроянняў, думак пра справы, якія я не зраблю - я перастаю думаць пра тое, што рабіць мне трэба.

Цяжка звыкнуцца з думкай, што 9\10 усяго, што можна зрабіць - прыйдзецца пакінуць як ёсьць.

Але напрыклад, мне зараз добра ад таго што я гатую. Мне падабаецца час ад часу гатаваць. Мне падабаецца уставаць ранкам - але не дзеля таго, каб рабіць тое, што я не паспяваю - а каб рабіць нешта новае - вучыцца, чытаць кніжкі, у будучым мо займацца спортам.
Мне падабаецца праграмаваць, хочыцца умець нешта рабіць - гатовае і карыснае людзям.

Мне падабаецца настрайваць Лінукс - адаптаваць яго пад сябе, размаўляць што і як будзе аптымальней - я супакойваюсься пад час такога занятку. Мне здаецца, я вучуся такім чынам.

Я не хачу пакідаць людзей, з якімі працую у межах праектаў - але сітуацыя такая, што я не магу там працаваць.

Я не магу там быць((((

Так што трэба нешта вырашаць, а прымаць такія рашэнні не хочыцца(

самота

Previous post
Up