дачка

Apr 08, 2011 09:56

 Учора прыйшоў з працы, а дачка зараз у бабулі. У ёсьць у дачкі там цацка - вялікая такая Лялька. З дачкой мы па-беларуску, а бабуля- па-расейску. 
Так вось. Бабуля называе ляльку "кукла". А я прыходжу, дачка паказвае і кажа "Кука!". А я ёй: "Лялька!". Яна мне: "Кука!". Я на сваім: "Лялька!", а пасьля яна выдае  перл: "Лякука!" і смяецца давольная: )

дачка, беларуская мова

Previous post Next post
Up