Браславы - што паглядзець, акрамя саміх азёраў?

Aug 09, 2011 22:49

Едзем у чацвер на пару дзён:) Маленькі адпачынак каля возера Дрывяты:))
Вось насамрэч - недалёка, а не былі ні разу. Што паглядзець? Касцёл у самім Браславе, а што яшчэ?

Leave a comment

Comments 16

zalgiris August 9 2011, 20:09:43 UTC
калі на машыне, то у Друю цікава падскочыць.

Reply

dasha_lis August 10 2011, 08:19:21 UTC
на машыне, дзяк, паспрабуем

Reply

zalgiris August 10 2011, 09:05:27 UTC
толькі гэта памежная зона, хаця мы спакойна ездзілі - ніхто нічо не пытаўся. але на ўсялякі праверце, ці трэба які аўсвайс спецыяльны. калі што, кажуць, можна казаць, што ў паставы едзем. на гары ў друі можна сфоткацца з сапраўдным пагранічным слупом.

Reply

dasha_lis August 10 2011, 09:50:21 UTC
ок! па шчырасці, сёння ў мяне вялікае жаданне проста глядзець на ваду і неба - і на ўсё забіць:)))

Reply


1tokyo August 9 2011, 20:27:34 UTC
Музей. В Браславе. Много чего интересного можно увидеть.

Reply

dasha_lis August 10 2011, 08:21:24 UTC
1000 год не была ў музеях:)) дзяк

Reply


annettika August 9 2011, 20:44:11 UTC
У Браславе знаходзіцца замкавая гара, старадаўні каменны касцёл і царква 19 стагоддзя. Непадалёк ад Браслава маюцца вальеры з дзікімі жывёламі. У раёне знаходзіцца шмат архітэктурных і гістарычных славутасцяў. Працуе гісторыка-краязнаўчы музей з багатай археалагічнай экспазіцыяй.

У вёсцы Мосар каля касцёла святой Ганны на некалькіх гектарах зямлі створана цудоўная паркавая кампазіцыя.

Reply

dzienn August 9 2011, 21:34:24 UTC
*ну толькі ад Браславу да Мосару - паўдарогі да Менску ;)

Reply

annettika August 9 2011, 21:39:52 UTC
ну, дык яны ж не на адзін дзень едуць... Гэта, калі цікава. Калі не - можна сядзець на адным месцы...

Reply

dzienn August 9 2011, 22:14:33 UTC
на пару дзён едуць - малавата :)
хай потым у бок Глыбокага паедуць - пра тыя мясьціны раскажам :)

Reply


dzienn August 9 2011, 21:29:26 UTC
Ну на Замкавую гару можна залезьці. на ёй нічога асаблівага - але віды добрыя.
і на Маяк, вядома. Маст сі :)

Іказнь непадалёку (па трасе на Мёры) - там касьцёльчык прывабны, цэркаўка па суседзтву.
Яшчэ крыху далей Пераброддзе - з цудоўным возерам, і проста мясьціны душэўныя.

Reply

dasha_lis August 10 2011, 08:20:57 UTC
ок:)

Reply

dzienn August 10 2011, 19:57:04 UTC
амаль да вяршыні Маяка вядзе дарога. на фінішы стаянка. да самой вяршыні неабавязкова караскацца па прыступках што зробленыя - можна абыйсьці зьлева, як раз да возера дыйсьці, - і падняцца адтуль проста па зямле.

Reply


g_rub August 10 2011, 06:19:11 UTC
У Слабодцы вялікі касьцёл ёсьць. Калі на машыне, то можна яшчэ й проста па дарогах паездзіць, падзівіцца на краявіды, лясы-палі-горкі, буслоў.

Там усюды прыгожа.

Reply

dasha_lis August 10 2011, 08:18:53 UTC
думаю, так і атрымаецца - паглядзець на буслоў-пагоркі ды паездзіць:) экспромт:))

Reply


Leave a comment

Up