"Тэорыя змовы" Уладзіслава Ахроменкі...
Чытаеш і разумееш - вось яна, наша цудоўная, шызоідная рэальнасць:) Такога няма нідзе. Факт.
Магчыма, таму і цяжка ўязджаць у тэкст... Вось кавалачак у самым пачатку, які прымусіў мяне дачытаць да канца:
"І запаляцца жырандолі каралеўскага замка, і анёльскія гукі віёлаў да гамба адаб'юцца ад высокае дняпроўскае стромы. І каралева - яснавяльможная Бона - запросіць танчыць сарабанду шляхотнага месіра Францыска Гастэлу - нунцыя папежа Клімента VII..."
Цікава:) Спалучэннне неспалучальнага. "Смачныя" парадоксы: парадокс на парадоксе сядзіць і парадоксам паганяе:))Кінараман-фарс? Амаль злепак з натуры, спадарства! "Амаль", бо я аптымістка:))
п.с. Дарэчы, сёння ўвечары аўтограф-сесія спадара Ахроменкі ў кнігарні “ЛогвінаЎ”. Падрабязней тут:
http://lohvinau.livejournal.com/34332.html