Падпісваюся!

Apr 10, 2011 16:09

Originally posted by fotaczka at Падпісваюся!
Улады ўзялі чарговага закладніка - гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута. Як мінімум бліжэйшыя два месяцы ён будзе знаходзіцца ў следчым ізалятары Гродзенскай турмы №1.

Супраць журналіста заведзеныя дзве крымінальныя справы: абвінавачванне ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу) і паклёп на яго (частка І, артыкул 367 КК). Злачынствы журналіст здзейсніў сваімі допісамі ў блогі і артыкуламі ў польскую "Газету выборчу".



У справе аб абразе фігуруюць наступныя артыкулы:

- у жж Анджэя  poczobut  - " Дзякуй усім..."
- на Партызане - "Время закручивать гайки"
- у "Газэце выборчай" - "Так кіруе Лукашэнка", "У Беларусі выбары без выбара", "Кажыце мне Бацька", "Лукашэнка: так, фальшаваў выбары", "Свабода па-беларуску: пакаяўся, так выйшаў?", "Перадвыбарчы папулізм па-беларуску", "Так пужае беларускі КДБ" і інш

Я выказваю салідарнасць са зняволеным журналістам і хачу падзяліць з ім адказнасць за здзейсненыя "злачынствы", таму падпісваюся пад усімі артыкуламі Пачобута, якія фігуруюць у справе.

САЛІДАРНАСЦЬ, журналистика, журналісты, журналістыка

Previous post Next post
Up