Усіх пасадзім?

Jan 18, 2011 20:41

Журналіста Рацыі Барыса Гарэцкага асудзілі на 14 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у несанкцянаваным мерапрыемстве (ч. 1 арт. 23.34 КаАП) 19 снежня. Рашэнне прымаў суддзя Маскоўскага раёна Мінска Яўген Хаткевіч.

Да справы далучаны дакументы ад Радыё «Рацыя», якія пацвярджалі наяўнасць у Гарэцкага рэдакцыйнага задання па асвятленні падзей 19 снежня, АЛЕ суддзя вырашыў: «...асвятленне журналістам падзеяў НЕ ВЫКЛЮЧАЕ яго ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Вось так. Яны што, перасаджаюць па такім прынцыпе ўсіх абанентаў мабільнай сувязі, што былі ў раёне падзей у той вечар?

маразм крепчал

Previous post Next post
Up