Год новы. Працягваем дапамагаць.

Jan 02, 2011 15:14

Originally posted by arlona at Год новы. Працягваем дапамагаць.
2-га студзеня

Патрэбная дапамога ў развозе перадачак. Прыходзьце зь 10.00 на Машэрава, 8.  Кожнага чакае кавалак смачнага торта з гарбаткай :)

3-га студзеня

Сустракаем выпушчаных вязьняў з Акрэсьціна, Жодзіна ды Скарыны, 20. Неабходныя машыны, каб развозіць хлапцоў ды дзяўчат з турмаў дахаты ці на вакзал. Асабліва патрэбныя аўто на Акрэсьціна (некалькі машын на кожныя 3-4 гадзіны пачынаючы ад 9 раніцы да вечару) . 
Зь 9-й гадзіны на Акрэсьціна будзе наладжанае дзяжурства. Падыходзьце сустракаць хлапцоў-малайцоў! Хоць на нядоўгі час.  Гарбата, печыва ды цукеркі для сустракантаў будуць!

Тэлефануйце: 284 50 12 (гарадзкі), 651 61 27 (velcom), 378 69 05 (velcom).

САЛІДАРНАСЦЬ, ДАПАМОГА ЗАТРЫМАНЫМ

Previous post Next post
Up