Паважаны сябра! Вітаем цябе на свабодзе!

Dec 29, 2010 19:59

Калі ты быў арыштаваны, да цябе прымяняліся рэпрэсіі ў сувязі з падзеямі 19.12.2010, ты можаш звярнуцца па дапамогу па наступных пытаннях:

- Грашовая кампенсацыя аплаты сутак (за ўтрыманне ў турме), адрасная грашовая дапамога ў сувязі са звальненьнем, цяжкім становішчам, іншае:
Дапамога вязням на Управе БНФ, г.Мінск, пр.Машэрава (былая вул.Варвашэні) д.8, тэл. (8-017) 284 50 12 (8-029)685 52 39 з 10 да 20
Пры сабе трэба мець копію пастановы суда аб адміністрацыйным парушэнні, квітанцыю на аплату ўтрымання.

- Юрыдычная дапамога, аплата штрафаў, дапамога ў сувязі з крымінальным пераследам.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” (8-017) 331 08 44, (8-029) 687 51 29

- Дапамога пры адлічэнні студэнтаў, юрыдычная і медычная дапамога
ГА “Рух за свабоду” і камітэт “Салідарнасць”: (8-017) 280 88 63, (8-029) 917 96 26, (8-029) 875 15 42

- Юрыдычная дапамога па працоўнаму праву (пры звальненні з працы, ціску на працы).
Беларускі прафсаюз работнікаў РЭП: (8-017) 292 46 51, (8-029) 316 97 24

Таксама глядзі інфармацыю на сайце http://www.help.roh-roh.net/ і далучайся да распаўсюду інфармацыі і дапамозе вязням.

Ганарымся Табой!

САЛІДАРНАСЦЬ

Previous post Next post
Up