Адам

Dec 28, 2010 16:14

Сеньня да нас на Машэрава зайшоў хлопец Адам, якога пазаўчора выпусьцілі з Жодзінскга ІЧУ (у яго быў "нетыповы" срок - 6 сутаск). Распавядаў пра ўмовы ўтрыманьня, нечалавечае абыходжаньне і зьдзекі. Нічога ня еў гэтыя дні, ня мог нават глядзець на тое, што і як прыносяць (бразгалі на падлогу). Перадачкі дапамаглі ня зьмерзнуць і мець усё неабходнае пры сабе. Каб зусім не адчуваць сябе жывёлай. Пакутуе на бяссоньніцу, бо ўвесь час сьняцца жахі. Але трымаецца даволі бадзёранька. Выглядаў уражаным, калі пабачыў, колькі людзей прыходзіць на Ўправу дапамагаць зьняволеным. Узрадаваўся, прачытаўшы паштоўку са словамі падтрымкі і ўдзячнасьці, якую хтосьці падпісаў для невядомага героя (Прыходзьце на Машэрава падпісваць!).

Прынёс каля 50 лістоў ад зьняволеных родным. Нягледзячы на вобшук пры вызваленьні, удалося пранесьці гэты каштоўны багаж. Не маглі ўтрымацца, каб троху не пазазіраць у лісты, калі ўкладалі іх у канвэрты. Вельмі кранальна. І ніякіх саплей. Нашыя вязьні - малайцы!

via arlona

САЛІДАРНАСЦЬ, ДАПАМОГА ЗАТРЫМАНЫМ, СІЛА ДУХУ

Previous post Next post
Up