ВЫПАДАК У ЛЁЗНА ЦІ СУНІЧНЫ КАМПОТ ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ

Dec 13, 2010 19:39


Выбары-выбары… Сёння не пятніца 13-га, але 13-га снежня панядзелак - і міжволі ўзгадваеш пра прыкметы, шукаеш чорных котак на беларускіх шэрых абшарах. Да разважанняў пра прыкметы рознага кшталту , у прыватнасці, пра прыкметы палітычныя! - падштурхнуў сайт http://www.liozno.info/.

Лёзна - маленькі гарадок на поўначы Беларусі, у Віцебскай вобласці, на самай мяжы са Смаленшчынай. Яшчэ 10 км - і вы ўжо на тэрыторыі суседняй дзяржавы. Сам гарадок чысты, прыгожы і ўтульны, калісьці ён падабаўся Марку Шагалу… І быццам бы не спадабаўся кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку ў 1994-м годзе,


бо тады ў Лёзна на яго быццам бы быў здзейснены замах. Замах на забойства.

Праўда, замах быў паспяхова адбіты. Шкада… Шкада, “кілера” так і не знашлі. Ці схаваўся добра - вельмі добра! - ці Аляксандру Рыгоравічу не да яго стала, калі ён ажыццявіў сваю мару і стаў прызідэнтам усяе Беларусі. Зрэшты, у 1994-м годзе Рыгоравіч правёў-такі ў Лёзна перадвыбарную агітацыю, сустрэўся з выбаршчыкамі - і нават папіў смачнага кампоту з суніцаў, так што па факту паездка атрымалася вельмі ўдалай, тым болей, пасля Лёзна Лукашэнка так і застаецца нашым прэзідэнтам. Ужо 16 год…

Маем новую перадвыбарчую прыкмету: хочаш стаць прэзідэнтам - з’ездзі, даражэнькі, у Лёзна з перадвыбарчай агітацыяй! З’ездзі ў Лёзна - і будзе табе шчасце, а камусьці - зусім наадварот. Год на 16…

Лёзненцы запрашаюць: кажуць, сунічнага кампоту хопіць на ўсіх кандыдатаў!


жарты, Лёзна, прыкметы, фельетоны, Радыё Рацыё

Previous post Next post
Up