І што ж вам не падабаецца ў аэрапорце Мінск-2..?

Sep 21, 2010 13:41

20 верасня адзначаўся Дзень беларускага мытніка. Безомоўна, у гэтай сферы працуе шмат разумных і прыстойых людзей. Шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Але, у сувязі са святочнай датай прыгадваецца адна несвяточная гісторыя, што здарылася з маімі сябрамі літаральна пару дзён таму.

Маладыя людзі вырашылі скарыстаць аксамітавы сезон і свой адпачынак - паехалі ў сонечную Турцыю. Паляцелі. Рэйсам Мінск - Ізмір на старэнькім самалёце ТУ-154.

Дарога да адпачынку - заўжды ўздым і спадзяванне. Тым болей, дарога да цёплага Эгейскага мора. Таму можна было не звяртаць асаблівай увагі на цёмны і няўтульны аэрапорт Мінск-2 - аэрапорт сталіцы адной з еўрапейскіх дзяржаў. Увесь кантраст адчуўся напоўніцу па прылёце ў турэцкі несталічны Ізмір. Тут усё ўтульна, спааакойна, але - хутка.

Розніцу ў паслугах аэрапортаў Мінска ды Ізміра мае сябры адчулі напоўніцу, калі вярталіся з Турцыі ў Беларусь. Мужу маёй сяброўкі дасталося крэсла ля аварыйнага выхаду, дзе сядзець давялося сагнуўшыся літарай "Z". Зварот да бортправадніцы не дапамог. Вам не падабаецца крэсла? Яно такім павінна быць. Окей, тут усё окей...

Даляцелі - ужо плюс. Зноўку родненькі аэрапорт Мінск-2. 180 турыстаў. Чатыры акенцы для афармлення дакументаў. Але адчынена толькі адно! Радзіма вітае сваім знакамітым прынцыпам аднаго акна! А яшчэ вам падрапалі валізку...

Окей, тут усё окей... Даляцелі - ужо плюс. І што вам не падабаецца? - дапытваўся айчынны мытнік? Што вам не падабаецца... Усё.

http://new.racyja.com/dar’ya-lis/i-shto-zh-vam-ne-padabaetstsa-u-aeraportse-minsk-2

постпадарожнае, адпачынак, Радыё Рацыя, прынцып аднаго акна, Дзень беларускага мытніка, фельетоны, ненавязчивый сервис

Previous post Next post
Up