Прыязджайце ў Паўночныя Афіны 7 жніўня!

Jul 04, 2010 17:11

7 жніўня 2010 года ў маёнтку Міхала Клеафаса Агінскага (вёска Залессе Смаргонскага раёна) адбудзецца фестываль-кірмаш

“ЗАЛЕССЕ ЗАПРАШАЕ СЯБРОЎ”

У праграме фестываля-кірмаша: выстава-продаж вырабаў народных майстроў, экскурсія па маёнтку Агінскіх, канцэрт мастацкай самадзейнасці былых і цяперашніх жыхароў Залесся ды навакольных вёсак, а таксама гасцей з-за мяжы (Польшча, Літва, Латвія), танцавальны майстар-клас (вас навучаць першым крокам паланэза -вядомага ў даўніну танца!)

Тут можна будзе пакаштаваць традыцыйныя мясцовыя стравы і напоі, навучыцца іх гатаваць, сфатаграфавацца з “уладаром маёнтка” Агінскім, заказаць свой партрэт у мясцовага мастака, набыць сувеніры з візітойкай Залесся, дары Залескай зямлі: бульбу і гародніну, грыбы і ягады, мёд, малако і мясцовыя сыры, “свойскія” яйкі і масла…

Вы таксама можаце прыняць удзел у свяце, прывезці на продаж свае вырабы ці паўдзельнічаць у канцэрце (дамовіўшыся папярэдне з арганізатарамі).

Пачатак у 11 гадзін

Дадатковая інфармацыя і даведкі па тэлефоне
8-029-313 55 57

піяр Залесся:)

Previous post Next post
Up