За пару крокаў...

Nov 18, 2012 22:42

За пару крокаў ад Вострай Брамы
Яна ў гатэлі шукала Wi-Fi…
Беспаспяхова!
Тэхнічныя штучкі - такія тэхнічныя…
Затое - сустрэча з сяброўкай,
Старое места,
Кавярні,
Восень,
Глінтвейн
І дождж… ізноўку
Іду пад Вострай Брамай,
Слухаю горад -

І бачу двух маладых таткаў
З гітарамі за спіной
І дзеткамі ў кенгуру.
Так кранальна,
Такія харошыя маладыя вочы…
Узгадала - заўжды недарэчы! - твае…
Іскрыста-сінія! - і раптам падумала,
Які б ён быў - наш хлопчык?
Заўжды недарэчы.
Ізноў небяспечна.
А так было проста
Усё,
Зразумела,
Спакойна
І добра
Раскладзена па палічках.
Пару думак таму,
Пару хвілінак…
За пару крокаў ад Вострай Брамы
Зусім не патрэбен Wi-Fi.

вершы

Previous post Next post
Up