З Палінай Качатковай мы пазнаёміліся на літаратурным семінары "Бязмежжа". На Беласточчыне. У 2009-м... Тады ў пушчы было бязмежна холадна звонку і бязмежна цёпла ў добрай літаратурнай кампаніі. Па-сяброўску так:)) І ў паэтычна-празаічна-журналісцкую кампанію заляцелі матылькі. Самыя сапраўдныя. Ажылі сярод халоднай зімы і смела-бяздумна ляцелі на святло. Хтосьці іх ратаваў, хтосьці фатаграфаваў...))
Нядаўна атрымала ў падарунак кнігу Паліны Качатковай (Сцепаненка) "Матылі" - і ўзгадала нашу сустрэчу ды таго пушчанскі мытылька:) Чытаю, думаю... Шмат блізкага і зразумелага насамрэч. Штосьці нават пужае:) І шмат таямніцаў. Загадак, што ў прыцемках губляюцца... А гэта рэч падтрымала ў чарговы раз:
"...кожнага пісьменніка, які толькі пачынае пісаць, наведвае пачуццё, што ўсё ўжо напісана. Гэта падманлівае пачуццё, таму што тваіх кніг за цябе ніхто не напіша".
п.с. пад катам - пушчанскі матылёк:))