пра восем дзён афляйну

Nov 13, 2013 01:50



восем дзён афляйну - гэта:

- сям'я;
- чатыры тытанавыя шрубы ў сківіцы пад акорды васільева, самотная бярозка за вакном мескае стаматалёгіі, гарэзьлівыя вочкі рудой бы вагонь лісічкі-мэдсястрычкі, тоны анэстэтыкаў і антыбіётыкаў, начныя кашмары;
- прыемныя сустрэчы з жывымі цёплымі людзьмі;
- рамонт удому на гаўбцы і бэтонамяшалка ў зарыцы ля дома івана;
- ядавіты марскі ёрш з мурманску, бяссонныя ночы ды іншыя непрыемнасьці, зьвязаныя з атручваньнем;
- падарункі;
- жменька здымкаў і кінатэатар;
- смска напагатове ў мабільніку на чатыры нумары ў рассылку: "затрымалі на мяжы. беларусы. пераход брузгі. кдб казлы луку. на муку. руселік" - прыемна, што ня выкарыстаная.


Previous post Next post
Up