пра выкрытага фашыста і кдбшнага стукача аляксея дазорцава

Oct 17, 2013 12:09

фэйсбук заблякаваў мяне на 12 гадзін і выдаліў мой допіс са сьведчаньнем таго, што аляксей дазорцаў (Aliaksei Dazortsau), колішні праваслаўны скаўт зь віцебску і мой былы калега, які пераехаў у маскву, зьяўляўся актывістам рне.



у відэа, зьмешчаным на youtube пад назваю "Hалёт на РНЕ Bсе архивы РНЕ 2000 - 2013", акрамя дакумэнтальнай фота-і відэакронікі дэманструюцца і сьпісы актывістаў рне, меркавана забраныя ў час налётаў на офісы гэтай фашыстоўскай арганізацыі. у фрагмэнце 14:22 (таймкод) яскрава бачныя імя і прозьвішча, а таксама хатні адрас аляксея дазорцава. адрас цалкам супадае з адрасам аляксея дазорцава, які фігуруе ў іншых дакумэнтах, што знаходзяцца ў адкрытым доступе ў інтэрнэце, як праваслаўны скаўт. у час нашай працы ў адной рэдакцыі магу прыгадаць неаднаразовыя выпадкі дзіўных паводзінаў аляксея дазорцава, якія я (дый, думаю, большасьць маіх калегаў) сьпісваў на своеасаблівасьць тае плыні праваслаўя, якой ён прытрымліваўся. пра сувязь з рне, а пагатоў з кдб неяк нават думаць не хацелася.



цяпер жа асабіста ў мяне выклікаюць пытаньні нават тыя працяглыя частыя тэлефанаваньні аляксея дазорцава з варшаўскай рэдакцыі па вечарох: ці сапраўды ён тэлефанаваў у віцебск да жонкі (а был ли мальчик?)? і ці зараз у маскве ён разам з "жонкаю"? альбо яна ўсьцяж "сядзіць бяз мужа" ў віцебску?

наўрад ці б гэтыя пытаньні ўзьніклі, калі б пасьля публікацыі маіх пытаньняў аляксей дазорцаў адрэагаваў бы на іх неяк інакш, а не папросту моўчкі выдаліў тэг-спасылку на свой акаўнт у фэйсбуку. менавіта пасьля гэтага я пачаў шукаць у гугле дадатковую інфармацыю і знайшоў і адрас праваслаўнага скаўта, і спасылку на напаўзабытую гісторыю сямігадовай даўніны з правакацыямі ад імя рне ў віцебску.

цяпер жа аніякіх сумневаў у мяне асабіста няма. і я абсалютна ўпэўнены, што напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году з нашай рэдакцыі пасьля няўдалай спробы сарваць працу і дыскрэдытаваць нас са скандалам быў выкінуты былы актывіст рне і кдбшны стукач аляксей дазорцаў.

14:22

image Click to view



аляксей дазорцаў:
http://vk.com/dazortsau
http://pansowa.livejournal.com
https://www.facebook.com/dazortsau
Previous post Next post
Up