пра невымоўнае

Aug 16, 2013 10:21

напэўна, кожны шчасьлівы чалавек мае ўласную невымоўнасьць, якая грэе знутры, акрыляе, жывіць духовую моц ды гоіць сэрца і душу. у кожнага - свая ды пра сваё.

вымавіць невымоўнае складана, аднак усё-ткі магчыма. вось, да прыкладу, у летувісаў ёсьць фільм "skrydis per lietuva arba 510 sekundziu tylos" ("палёт па-над летувою, альбо 510 сэкундаў цішыні"). як па мне, дык гэта прынамсі адзін з найпрыгажэйшых твораў, прысьвечаны любові да сваёй роднай зямлі. вымаўленьне невымоўнае любові.

ну бо як выказаць тое, што цягне цябе да пачатку тваёй асабістай жыцьцёвай восі каардынат, дзе б ты ні быў? калі вяртаесься дадому, ідзеш дарогамі, якія схадзіў бельліч разоў, узіраесься ў родныя краявіды, і калі ўсё навокал: неба, зямля, рэкі, дрэвы, будынкі - умомант пазнаюць цябе ў натоўпе прыхадняў ды неўпрыкмет падміргваюць. ці дастаткова тут папросту сказаць "люблю" альбо "кахаю", як тое гавораць у гэтым натоўпе многія?

гэтак здарылася, што ў маім жыцьці шмат невымоўнасьцяў, гэтак і ня выказаных "люблю" ды "кахаю". нават зараз, пішучы гэтыя радкі, пакутліва падбіраю словы, намагаючыся вымавіць і прамаўчаць адначасова.


сьнег (snow) from daroha on Vimeo.
Previous post Next post
Up